https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшынства Славакіі ў АБСЕ высока ацэньвае намаганні Беларусі па гарантаванні бяспекі ў рэгіёне


Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Славакіі - спецпрадстаўнік па старшынстве Славакіі ў АБСЕ Лукаш Парызек.
"Высока ацэньваю тое, што робіць Беларусь па захаванні і забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне і свеце, - сказаў ён. - Мінск добра зарэкамендаваў сябе ў якасці ініцыятара па пераадоленні пагроз бяспецы".

Барацьба з тэрарызмам з`яўляецца сёння найбольш актуальнай тэмай.

"Тэрарызм, на жаль, нікуды не дзеўся ў апошнія гады", - заўважыў дзяржсакратар. Пры гэтым ён падкрэсліў, што на сённяшняй сустрэчы ў Мінску не будзе размоў аб барацьбе з тэрарызмам у агульных рысах, абмеркаванне пойдзе аб канкрэтных тэмах, звязаных з выкарыстаннем новых тэхналогій у гэтай барацьбе. Лукаш Парызек таксама адзначыў, што дзякуючы старшынству ў АБСЕ Славакія таксама сфакусавала сваю ўвагу на гэтай тэматыцы.

3 верасня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:192
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Терроризм Конференция Словакия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме