У разрэзе "Бярозаўскі" на Кузбасе праходзіць прамысловыя выпрабаванні новая мадэль кар`ернага самазвала - БелАЗ-75320 грузападымальнасцю 290 т.
За два месяцы работы машына перавезла звыш 270 тыс. куб. м раскрыўнай пароды. Адной з важных яе пераваг з`яўляецца магчымасць эксплуатацыі ва ўжо існуючых тэхналагічных умовах.
Павышэнне грузападымальнасці павялічвае прадукцыйнасць і скарачае сабекошт здабычы і перавозкі горных парод. Самазвал БелАЗ-75320 аснашчаны рухавіком магутнасцю 2850 конскіх сіл.
У адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі еўрапейскага стандарту праведзена капатаванне маторнага адсека, якое засцерагае яго ад несанкцыянаванага доступу. Добрая манеўранасць і плаўнасць ходу дасягаюцца за кошт аптымальна падабраных геаметрычных параметраў машыны і рулявога кіравання.
Падвеска з убудаваным амартызатарам забяспечвае паглынанне ўдарных нагрузак, устойлівасць ад бакавога нахілу, даўгавечнасць службы рамы. На палубу вядзе дыяганальная лесвіца з проціслізготнай паверхняй прыступак. Двухмесная кабіна аператара павышанай камфартабельнасці аснашчана гідрааб`ёмным рулявым кіраваннем, інфармацыйным вадкакрысталічным дысплэем на прыборнай панэлі. Вялікая плошча шклення кабіны і сістэма відэаагляду забяспечваюць аптымальную бачнасць дарогі.
У прэс-службе адзначылі, што Кузбас невыпадкова выбраны для выпрабавання новага 290-тонніка. Гэта лідар вуглездабывальнай галіны, дзе такая тэхніка вельмі запатрабавана. Тут працуюць ужо больш за 2,5 тыс. кар`ерных самазвалаў грузападымальнасцю 30-450 т. Месцам эксплуатацыі БелАЗ-75320 стаў разрэз "Бярозаўскі" (ЗАТ "Будсэрвіс"). Выпрабаванні праводзяцца сумесна з афіцыйным прадстаўніком Беларускага аўтамабільнага завода ў рэгіёне - кампаніяй "БелАЗ-24", якая забяспечвае поўнае сэрвіснае суправаджэнне.
15 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА