https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СААЗ: Феномен Эль-Ніньё выклікаў успышку ліхаманкі дэнге ў Бразіліі


Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус заявіў, што кліматычны феномен Эль-Ніньё стаў прычынай ўспышкі ліхаманкі дэнге ў Бразіліі.
Кіраўнік СААЗ падчас свайго трохдзённага візіту ў Бразілію назваў успышку дэнге ў краіне сур’ёзнай праблемай і звязаў яе з кліматычнай з’явай Эль-Ніньё. Ён таксама адзначыў, што ў 2023 годзе ліхаманка дэнге забрала жыцці 5 тыс. чалавек ва ўсім свеце.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Бразіліі, у 2023 годзе ў паўднёваамерыканскай краіне зарэгістравана больш за 1,6 млн выпадкаў заражэння дэнге і 1094 смяротных зыходу. Гэта рэкордны паказчык.

У матэрыяле выдання тлумачыцца, што кліматычны феномен Эль-Ніньё ўплывае на ўмовы надвор’я і спрыяе павышэнню тэмпературы як на сушы, так і ў акіяне, што прыводзіць да распаўсюджвання камароў Aedes aegypti, якія з’яўляюцца пераносчыкамі ліхаманкі дэнге.

У пачатку лютага BBC паведамляла, што ўлады бразільскага горада Рыа-дэ-Жанейра напярэдадні карнавалу абвясцілі надзвычайную сітуацыю ў галіне аховы здароўя, спрабуючы стрымаць распаўсюджванне ліхаманкі.

Ліхаманка дэнге — вірусная інфекцыя, якая перадаецца людзям ад камароў. Хвароба патрапіла ў Бразілію ў канцы XIX стагоддзі з Паўднёваўсходняй Азіі. У цяжкіх выпадках дэнге можа прывесці да смяротнага зыходу. Да з’яўлення вакцыны адзіным эфектыўным сродкам прафілактыкі хваробы лічылася барацьба з месцамі пасялення яе пераносчыкаў — камароў.

Звязда, 8 лютага 2024
 
Дата публикации:08.02.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:107
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Лихорадка денге Бразилия Эль-Ниньо Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме