https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае намер легалізаваць азартныя гульні, а менавіта работу казіно ў пяцізоркавых гасцініцах


Аб гэтым ён заявіў на ўкраінска-турэцкім бізнес-форуме ў Стамбуле.
"Мы легалізуем азартныя гульні, а менавіта работу казіно ў пяцізоркавых атэлях, якая будзе стымуляваць развіццё турыстычнага кластара рэгіёна каля Чорнага мора. Тут таксама мы хочам развівацца разам з турэцкім бізнесам", - сказаў украінскі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што жадае бачыць у прадстаўніках турэцкага бізнесу не канкурэнтаў, а партнёраў.

"Давайце разам развіваць турыстычны брэнд Чорнага мора ў свеце", - заклікаў ён прысутных.

Ігральны бізнес забаронены ва Украіне з 2009 года. У 2011 годзе дэпутаты ўвялі табу яшчэ і на анлайн-казіно, незалежна ад таго, у якой краіне знаходзіцца ігральны сервер. Метады кантролю за такімі сайтамі аказаліся неэфектыўнымі. Азартныя гульні з украінскага інтэрнэту нікуды не зніклі, але перасталі абкладацца падаткамі і прыносіць даход у бюджэт дзяржавы.

8 жніўня 2019, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ
 
Дата публикации:08.08.2019
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Игорный бизнес Казино Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме