https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сітуацыя з ляснымі пажарамі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе развіваецца па неспрыяльным сцэнарыі, на месцах не былі прыняты дастатковыя меры па ліквідацыі ачагоў узгаранняў


Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка цэнтра "Антыстыхія" МНС Расіі Сяргей Абанін.
МНС РФ назвала прычыну распаўсюджвання пажараў у Сібіры 

"У рэгіёны Сібіры даводзіліся прагнозы МНС, Расгідрамета, Раслясгаса. Але там не змаглі прыняць дастатковыя меры для недапушчэння ўзгаранняў і ліквідацыі іх ачагоў", - сказаў ён.

Паводле слоў Сяргея Абаніна, сітуацыя з пажарамі ў Сібіры, на Далёкім Усходзе і ў асобных раёнах Урала складваецца па неспрыяльным сцэнарыі, у тым ліку па прагнозе, які быў падрыхтаваны "Антыстыхіяй" вясной 2019 года.

"Плошча пажараў павялічылася з-за доўгага сухога надвор`я і адсутнасці актыўных мер па тушэнні большасці ачагоў , у тым ліку на аддаленых тэрыторыях", - падкрэсліў Сяргей Абанін.

Каментуючы выказванні аб тым, што лясныя пажары тушыць эканамічна немэтазгодна, ён адзначыў, што аддаленыя пажары неабходна тушыць, інакш яны могуць "пайсці ў тарфянік" і дзейнічаць і ў наступным годзе.

Паводле даных на 31 ліпеня, у Расіі гарыць амаль 2,8 млн га лесу ў так званай зоне кантролю (цяжкадаступнай мясцовасці). Самая вялікая плошча пажараў - у Якуціі, дзе гарыць 1,1 млн га тайгі, Краснаярскім краі (больш за 1 млн га) і Іркуцкай вобласці (каля 700 тыс. га). У тушэнні задзейнічаны 2,7 тыс. чалавек, 390 адзінак наземнай тэхнікі і 28 паветраных суднаў.

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з ляснымі пажарамі ўведзены ў чатырох суб`ектах РФ: на ўсёй тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Краснаярскага края, а таксама ў двух раёнах Бураціі і адным раёне Якуціі.

1 жніўня 2019, Масква
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:01.08.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:221
 
Ключевые слова:
Россия Сибирь Лесные пожары
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме