https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь далучылася да Канвенцыі Савета Еўропы аб барацьбе з фальсіфікацыяй медпрадукцыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Савета Еўропы.
Беларусь далучылася да Канвенцыі Савета Еўропы аб барацьбе з фальсіфікацыяй медыцынскай прадукцыі і падобнымі злачынствамі, якія пагражаюць здароўю насельніцтва (Канвенцыя "Медыкрым").

Дакумент у прысутнасці намесніка генеральнага сакратара Савета Еўропы Габрыэлы Батаіні-Драгані падпісаў начальнік аддзела знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Анатоль Грушкоўскі. 

Канвенцыя "Медыкрым" - першы інструмент міжнароднага крымінальнага права, які абавязвае дзяржавы-ўдзельніцы ўвесці крымінальную адказнасць за вытворчасць фальсіфікаванай медыцынскай прадукцыі, збыт, прапанаванне збыту і транспартоўку фальсіфікаванай медыцынскай прадукцыі, падробку дакументаў, а таксама несанкцыянаваны выраб, складаванне для збыту, імпарт, экспарт, збыт, прапанаванне збыту або размяшчэнне на рынку медыцынскіх вырабаў у парушэнне патрабаванняў аб адпаведнасці.

"Кантрафактная прадукцыя - гэта шматмільярдны бізнес, што ўяўляе сур`ёзную пагрозу для пацыентаў, якія і без таго знаходзяцца ў слабаабароненым становішчы. Паводле недаўніх ацэнак, сусветныя продажы фальсіфікаваных лекавых сродкаў перасягаюць 57 млрд еўра, усяго за пяць гадоў (з 2005 па 2010 год) павялічыўшыся ў два разы. Іншыя статыстычныя даныя мытных органаў ЕС пацвярджаюць, што продажы лекавых сродкаў праз інтэрнэт таксама выраслі. Амаль 69 працэнтаў прадукцыі, канфіскаванай пры перасылцы, склалі лякарствы", - адзначылі ў прэс-службе.

Канвенцыя служыць асновай для супрацоўніцтва на нацыянальным і міжнародным узроўнях у розных сектарах дзяржаўнага кіравання, мер па ўзаемадзеянні на ўнутрыдзяржаўным узроўні, прэвентыўных мер для выкарыстання ў дзяржаўным і прыватным сектарах і абароны пацярпелых і сведак.

Акрамя таго, яна прадугледжвае стварэнне органа па кантролі за выкананнем канвенцыі дзяржавамі-ўдзельніцамі.

Беларусь стала 29-й краінай, што падпісала канвенцыю, якая ўжо была ратыфікавана 12 дзяржавамі - членамі Савета Еўропы: Албаніяй, Арменіяй, Бельгіяй, Венгрыяй, Іспаніяй, Партугаліяй, Малдовай, Расіяй, Турцыяй, Украінай, Францыяй і Швейцарыяй, а таксама трыма дзяржавамі, якія не з`яўляюцца членамі Савета Еўропы: Бенінам, Буркіна-Фасо і Гвінеяй.

Беларусь не ўваходзіць у Савет Еўропы, але з`яўляецца краінай-удзельніцай 11 канвенцый гэтай арганізацыі.

24 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2019
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:341
 
Ключевые слова:
Конвенция "Медкрим" Фальсификат Контрафакт Фармацевтика Совет Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме