https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнікі краін ШАС па выніках саміту прынялі Бішкекскую дэкларацыю і падпісалі шэраг дакументаў


Па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) была падпісана Бішкекская дэкларацыя Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС, а таксама каля 20 іншых дакументаў.
Па выніках мерапрыемства была прынята Праграма развіцця дзяржаў - членаў ШАС.

Удзельнікі саміту ўзгаднілі рабочы план па рэалізацыі пунктаў Праграмы дзеянняў па выкананні Антынаркатычнай стратэгіі дзяржаў - членаў ШАС на 2018-2023 гады.

Таксама быў зацверджаны шэраг рашэнняў, што датычацца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у галіне лічбавізацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, сродкаў масавай інфармацыі, фізічнай культуры і спорту, аховы здароўя.

Сярод іншых дакументаў на саміце была падпісана дарожная карта далейшых дзеянняў Кантактнай групы "ШАС-Афганістан". У саміце кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС прынялі ўдзел прэзідэнты Расіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Ірана, старшыня КНР, прэм`ер-міністры Індыі і Пакістана.

У якасці краін-наглядальнікаў у пасяджэнні прынялі ўдзел Беларусь, Манголія, Афганістан.

Саміт наведалі прадстаўнікі міжнародных арганізацый ААН, АДКБ, СНД, ЕЭК.

На пасяджэнні ў пашыраным фармаце бакі абмеркавалі шырокі спектр тэм. Асаблівая ўвага ўдзялялася праблемам рэгіянальнай бяспекі, у прыватнасці, лідары заявілі аб жаданні мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Афганістане, а таксама пытаннях лічбавізацыі, удасканалення заканадаўства ШАС.

14 чэрвеня 2019, Бішкек
БЕЛТА - Кабар
 
Дата публикации:14.06.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:287
 
Ключевые слова:
Саммит ШОС Региональная безопасность Кыргызстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме