https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ААН прынята ініцыяваная Беларуссю рэзалюцыя аб устанаўленні Міжнароднага дня дэлегата


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Генеральная асамблея ААН 2 красавіка прыняла ініцыяваную Беларуссю рэзалюцыю "Міжнародны дзень дэлегата", згодна з якой 25 красавіка ўстанаўліваецца аднайменны дзень у ААН.

"Напярэдадні 75-й гадавіны пачатку работы Сан-Францыскай канферэнцыі аб міжнароднай арганізацыі рэзалюцыя накіравана, перш за ўсё, на прызнанне ўкладу дэлегатаў, якія працуюць у межах ААН, у дасягненне мэт Арганізацыі, а таксама падкрэслівае ролю дзяржаў - заснавальніц ААН, уключаючы Беларусь. У кантэксце святкавання ў 2019 годзе векавога юбілею дыпламатычнай службы Беларусі рэзалюцыя таксама вітае нацыянальныя ініцыятывы па прыняцці дзён дыпламатычнага работніка або дыпламатычных службаў", - расказалі ў беларускім дыпламатычным ведамстве.

Сааўтарамі рэзалюцыі выступілі больш за 20 дзяржаў. Прадстаўляючы рэзалюцыю перад Генеральнай асамблеяй, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас перш за ўсё адзначыў яе правачалавечую накіраванасць, своечасовасць прыняцця і аб`яднальны характар.

"Рух наперад і прыняцце такіх неканфрантацыйных рэзалюцый ужо стала візітнай карткай Беларусі і сведчыць аб прыхільнасці нашай краіны да стваральнага парадку дня ў міжнародных адносінах", - адзначылі ў МЗС.

3 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:260
 
Ключевые слова:
День делегата ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме