https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Большасць тэрарыстаў-смяротнікаў, якія ўчынілі ўзрывы 21 красавіка ў Шры-Ланцы, былі з забяспечаных сем`яў і мелі добрую адукацыю


Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў міністр абароны Руван Віевардэне, паведамляе CNN.
Тэракты ў Шры-Ланцы ўчынілі выхадцы з забяспечаных сем`яў, адзін вучыўся ў Вялікабрытаніі

Паводле слоў міністра, тэрарысты з`яўляліся выхадцамі з сярэдняга або вышэйшага класа, былі фінансава забяспечаны. "Мы лічым, што адзін з тэрарыстаў-смяротнікаў вучыўся ў Вялікабрытаніі і, магчыма, пазней паступіў у аспірантуру ў Аўстраліі, перш чым вярнуцца ў Шры-Ланку", - паведаміў Руван Віевардэне.

Паводле апошніх даных, удзел у велікодных тэрактах прымалі дзевяць тэрарыстаў-смяротнікаў, у тым ліку адна жанчына. За магчымыя сувязі з баевікамі арыштаваны амаль 60 чалавек, усе яны з`яўляюцца грамадзянамі Шры-Ланкі.

21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў атэлях і цэрквах, дзе ў гэты час ішлі велікодныя службы. У выніку тэрактаў загінулі 359 чалавек.

24 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.04.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Терроризм Шри Ланка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме