https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Армія Судана аб`явіла аб адхіленні прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады


Армія Судана аб`явіла аб адхіленні прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады. Адпаведная заява была зачытана ў прамым эфіры суданскага дзяржаўнага тэлебачання, паведамляе ТАСС.
Міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Авад бэн Ауф аб`явіў аб арышце Амара аль-Башыра, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Акрамя таго, было аб`яўлена аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўвядзенні надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы.

У сваім выступленні кіраўнік Мінабароны Судана заявіў, што армія бярэ ўладу ў краіне пад свой кантроль на два гады.

Таксама Авад бэн Ауф паведаміў аб закрыцці паветранай прасторы краіны на 24 гадзіны.

Раней з`явілася інфармацыя, што група ваенных ажыццявіла пераварот, адхіліўшы прэзідэнта Амара аль-Башыра ад улады. Армія і службы бяспекі размясцілі войскі вакол Міністэрства абароны і на галоўных дарогах і мастах у сталіцы краіны Хартуме.

11 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Судан Государственный переворот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме