У Беларусі будуць створаны два выбарчыя ўчасткі, якія будуць дзейнічаць у пасольстве Украіны ў Мінску і ва ўкраінскім консульстве ў Брэсце. Яны будуць адкрыты ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 31 сакавіка з 8.00 да 20.00. Пасол звярнуў увагу, што практыкі датэрміновага галасавання ва Украіне няма.
Ігар Кізім расказаў, што 14 сакавіка ў Мінску адбылося першае пасяджэнне камісіі па выбарах прэзідэнта Украіны, на якім разглядаліся розныя арганізацыйныя пытанні. Выбарчая камісія будзе працаваць штодзень, уключаючы выхадныя дні, ва ўкраінскім пасольстве з 10 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін. Тут украінскія грамадзяне, якія пражываюць і знаходзяцца ў Беларусі, змогуць праверыць наяўнасць свайго прозвішча ў спісах для галасавання. Таксама гэта можна зрабіць у рэжыме анлайн.
Адказваючы на пытанне аб тым, як быць украінскім грамадзянам, якія знаходзяцца, напрыклад, у камандзіроўцы ў Беларусі, пасол сказаў: "Неабходна загадзя паведаміць пра планы будучай паездкі ў выбарчую камісію па месцы жыхарства, каб мець магчымасць прагаласаваць за мяжой. У Беларусі, як і ў іншых замежных краінах, можна будзе галасаваць толькі пры наяўнасці замежнага, дыпламатычнага або службовага пашпартоў. Прыехаць у Беларусь з унутраным украінскім пашпартам можна, гэта прадугледжана заканадаўствам, але галасаваць па такім унутраным дакуменце за мяжой немагчыма".
Пасол падкрэсліў, што ва Украіне складзены рэестр украінскіх грамадзян, якія маюць права прыняць удзел у выбарах. Ён звярнуў увагу, што ўнесці змяненні ў рэестр можна ўключна па 23 сакавіка, за тыдзень да выбараў.
Як чакаецца, інтарэс да выбараў і да таго, каб аддаць свой голас за кандыдата, які спадабаўся, будзе вялікім. Ігар Кізім адзначыў, што ў ходзе выбараў на выбарчых участках могуць прысутнічаць члены выбарчай камісіі, прадстаўнікі ад кожнага кандыдата ў прэзідэнты і галасуючыя.
"Усе, хто мае намер назіраць за ходам выбараў, незалежна ад знаходжання выбарчых участкаў - ва Украіне або за мяжой, павінны загадзя зарэгістравацца ў ЦВК Украіны", - рэзюмаваў ён.
18 сакавіка 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
"Усе, хто мае намер назіраць за ходам выбараў, незалежна ад знаходжання выбарчых участкаў - ва Украіне або за мяжой, павінны загадзя зарэгістравацца ў ЦВК Украіны", - рэзюмаваў ён.
18 сакавіка 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА