https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Авіякатастрофа ў Эфіопіі стала трагедыяй 35 краін


Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Упраўленне грамадзянскай авіяцыі КНР.
Авіякатастрофа ў Эфіопіі забрала 10 сакавіка жыцці 157 чалавек з 35 краін, у тым ліку з Кеніі, Канады, Эфіопіі, Расіі, Кітая, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Індыі, Славакіі, Аўстрыі, Швецыі, Марока, Іспаніі, Польшчы, Ізраіля і іншых. 

Самалёт Boeing 737, які ляцеў з Адыс-Абебы ў Найробі, пацярпеў крушэнне недалёка ад горада Дэбрэ-Зэйт. Лайнер вылецеў у 08.38 з Міжнароднага аэрапорта Боле, кантакт з ім знік у 08.44. На яго борце знаходзілася 149 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. Вядзецца пошукавая аперацыя. Авіякампанія ў сувязі са здарэннем размясціла ў сваім Facebook некалькі нумароў гарачай лініі.

Дакладныя прычыны авіякатастрофы пакуль не ўстаноўлены.

Стала вядома, што ў сувязі з катастрофай амерыканская карпарацыя Boeing адмяніла прэзентацыю шырокафюзеляжнага самалёта Boeing 777x, запланаваную на 13 сакавіка.

Тым часам улады Кітая часова вырашылі адмовіцца ад выкарыстання самалётаў Boeing 737 Max 8 у мэтах забеспячэння бяспекі сваіх авіяпералётаў. Хоць у эксплуатацыі кітайскіх кампаній знаходзяцца амаль 60 такіх самалётаў. Але па прычыне таго, што гэта ўжо другая катастрофа з самалётамі гэтай серыі на стадыі ўзлёту, прынята рашэнне прыпыніць палёты на іх. Нагадаем, яшчэ адзін такі ж авіялайнер пацярпеў крушэнне ў Інданезіі ў 2018 годзе, тады самалёт разбіўся праз 13 мінут пасля ўзлёту, загінулі 189 чалавек.

Boeing 737 MAX - чацвёртае, найноўшае пакаленне самалётаў Boeing 737. Іх эксплуатацыя пачалася ў 2017 годзе. Варыянт 737 MAX 8 - самы прадаваемы самалёт у гісторыі Boeing.

11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:465
 
Ключевые слова:
Boeing 737 MAX 8 Авиаперевозки Катастрофа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме