https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Ташкенце зафарбавалі мазаіку ў памяць пра беларускую дапамогу ахвярам землятрусу 1966 году


2 сакавіка ў жылым квартале Чыланзар у Ташкенце зафарбавалі мазаіку з тварам жанчыны і надпісам БССР, выкладзеную беларускімі будаўнікамі ў памяць пра дапамогу падчас аднаўленьня сталіцы Ўзбэкістану пасьля разбуральнага землятрусу 1966 году.
Мазаіка часоў Савецкага Саюзу трапіла пад дэкамунізацыю?

Як паведамляе партал AsiaTerra, насьценную «карціну» зацерлі будаўнікі, якія рамантавалі жылы дом № 3 у рамках праграмы «Абод махаля» («Добраўпарадкаваны раён»).

«Магчыма, гэта проста недапрацоўка кіраўніцтва раённай адміністрацыі, неразуменьне прыгажосьці мазаічных выяў, — дапускае аўтар нататкі. Але, хутчэй за ўсё, праява дзяржаўнай ідэалёгіі».

Падчас праўленьня прэзыдэнта Іслама Карымава, які кіраваў краінай ад канца 1980-х і памёр у 2016 годзе, на будынках мэтанакіравана зафарбоўвалі надпісы, якія нагадвалі пра тое, што Ўзбэкістан уваходзіў у склад СССР. Неўзабаве пасьля абвяшчэньня незалежнасьці распачалося перайменаваньне вуліцаў і плошчаў, чые назвы асацыяваліся з савецкай эпохай. Карымаў пазбаўляўся ад мінулага, хоць спачатку быў сакратаром ЦК кампартыі рэспублікі, дзякуючы гэтаму стаў і прэзыдэнтам сувэрэннай краіны.

Тады ж у Ташкенце на фасадзе дома № 88 па вуліцы Мустакілік (былая Пушкінская) дэмантавалі мэмарыяльную дошку з надпісам: «У гэтым доме ў 1941–1943 гадах жыў і працаваў клясык беларускай літаратуры, народны паэт БССР Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)».

На старое месца яна была вернутая ў 2017-м, калі да ўлады прыйшоў новы кіраўнік Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў.

Адрозна ад Іслама Карымава, зь ягоным наступнікам у Аляксандра Лукашэнкі склаліся прыязныя стасункі — кіраўнікі краінаў ужо некалькі разоў сустракаліся і строілі стратэгічныя пляны супрацы.

Таму, як лічаць узбэцкія актывісты, наўрад ці рашэньне ліквідаваць насьценнае пано ў Ташкенце мае пад сабой ідэалягічны падтэкст. Мясцовыя актывісты сумняваюцца, што гэтая традыцыйная савецкая мазаіка мае мастацкую вартасьць.

Ігар Карней
Радыё Свабода, 4 сакавіка 2019
 
Дата публикации:04.03.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:274
 
Ключевые слова:
Узбекистан Декоммунизация Ташкент Благоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме