https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амерыканскі ўрад не вернецца да паўнацэннай работы, пакуль дэмакраты ў Кангрэсе не зацвердзяць фінансаванне сцяны на граніцы з Мексікай


Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
"Не магу сказаць, калі ўрад адновіць работу. Гэтага дакладна не адбудзецца, пакуль у нас не будзе сцяны, агароджы", - заявіў Дональд Трамп. Ён адзначыў, што будаўніцтва сцяны стане перашкодай для людзей, якія спабуюць незаконна пранікнуць у ЗША, а таксама бар`ерам для наркатрафіку.

Урад ЗША часткова прыпыніў сваю работу на мінулым тыдні з-за адсутнасці фінансавання. Так званы шатдаўн стаў вынікам правалу перагавораў у Кангрэсе паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі па пытанні аб вядзенні сродкаў на будаўніцтва сцяны на граніцы з Мексікай, на якім настойвае прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Пасля шатдаўну амерыканскія біржы перажылі горшы калядны вечар у гісторыі. Індэкс высокатэхналагічных кампаній NASDAQ страціў 2,21 працэнта, Dow Jones - 2,91 працэнта.

26 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:325
 
Ключевые слова:
Нелегальная миграция Беженцы США Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме