Як паведамляе прэс-служба выставачнага ўнітарнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Food Africa — буйное спецыялізаванае мерапрыемства Паўночнай Афрыкі. Сёлета ў ім удзельнічаюць больш за 300 кампаній з 32 краін, у іх ліку Бахрэйна, Вялікабрытаніі, Кеніі, Кітая, Малайзіі, ААЭ, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Францыі, ПАР.
У экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature дэманструецца прадукцыя 12 прадпрыемстваў харчовай прамысловасці: Мінскага малочнага завода № 1, "Слодыча", "Камунаркі", "Спартака", "Чырвонага харчавіка", "Чырвонага мазыраніна", "Гамы густу", "Лідахарчканцэнтратаў", Мінскага маргарынавага завода, Дражджавога камбіната, "Мінск Крышталя", гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман".
6 снежня адбыўся беларуска-егіпецкі форум, у якім узялі ўдзел пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў, генеральны сакратар Федэрацыі гандлёвых палат Егіпта Ала Эзз, прадстаўнікі дзелавых колаў дзвюх краін. Прадстаўнікі беларускіх кампаній выступілі з прэзентацыяй прадукцыі і правялі перамовы з егіпецкімі бізнесменамі.
У межах дзелавой праграмы ўдзельнікі беларускай экспазіцыі наведалі вытворчыя прадпрыемствы Каіра і правялі шэраг сустрэч з кіраўніцтвам буйных гандлёвых сетак: Saudi Super Market, Spinneys Super Market, Hyperone і Carrefour.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 9 снежня 2018
Мінск, 9 снежня 2018