«Сёння гадавіна заканчэння Першай сусветнай вайны, якую мой папярэднік Бэнэдыкт XV назваў „бескарыснай бойняй“. Таму сёння, у 13.30 італьянскага часу, будуць біць званы па ўсім свеце, у тым ліку ў базыліцы св. Пятра.
Гістарычная старонка Першай сусветнай вайны з’яўляецца для ўсіх строгім папярэджаннем, каб адкінуць культуру вайны і шукаць усе законныя сродкі, каб пакласці канец канфліктам, якія працягваюць выклікаць праліццё крыві ў многіх рэгіёнах свету.
Калі мы молімся за ўсіх ахвяраў гэтай страшнай трагедыі, мы заклікаем: давайце інвеставаць у мір, а не ў вайну!
І ў якасці сімвалу возьмем вялікага святога Марціна Турскага, якога мы ўзгадваем сёння: ён разрэзаў свой плашч на дзве часткі, каб падзяліцца з бедным. Гэты жэст гуманнай салідарнасці дэманструе ўсім шлях да пабудовы міру», — сказаў Святы Айцец.
Catholic.by, 11 лістапада 2018