https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фільм "Хрусталь" увайшоў у праграму Лонданскага фестывалю


Фільм "Хрусталь" рэжысёра Дар`і Жук, які Беларусь будзе вылучаць на саісканне прэміі "Оскар", увайшоў у праграму Лонданскага кінафестывалю - BFI London Film Festival.
Дэбютная поўнаметражная работа беларускага рэжысёра будзе паказана 14 кастрычніка па-за конкурсам.

Гэта вельмі прэстыжны фестываль, які праводзіцца пад патранатам Брытанскага кінаінстытута, адзначыла рэжысёр. BFI London Film Festival пройдзе з 10 па 21 кастрычніка. Фестываль знаёміць з работамі як вядомых, так і пачынаючых кінематаграфістаў, у ім штогод удзельнічаюць каля 300 работ рэжысёраў з больш як 50 краін.

Беларуская прэм`ера драматычнай камедыі "Хрусталь" прайшла 29 жніўня ў Мінску, і 30 жніўня карціна з`явілася на экранах беларускіх кінатэатраў.

Фільм будзе паказаны больш як у 20 гарадах краіны. Дзеянне карціны адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. З-за памылкі ў падробленым дакуменце на амерыканскую візу дзяўчына-дыджэй аказваецца ў завадскім гарадку Хрустальны. Аднак гераіня плануе чаго б гэта ні каштавала дабіцца здзяйснення сваёй амерыканскай мары.

Сусветная прэм`ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах, дзе карціна адкрыла конкурсную секцыю "На Усход ад Захаду".

У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні быў удастоены двух прызоў у конкурсе "Капрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу.

На гэты момант фільм Дар`і Жук запрошаны больш як на 20 кінафестываляў па ўсім свеце. Афіцыйная заяўка ад Беларусі на саісканне прэміі "Оскар" будзе адпраўлена разам з пракатным пасведчаннем з 30 жніўня да 1 кастрычніка: згодна з рэгламентам Амерыканскай кінаакадэміі кожная краіна мае права намініраваць адзін фільм, выпушчаны з 1 кастрычніка мінулага года па 30 верасня бягучага і паказаны ў камерцыйным кінатэатры не менш за сем дзён запар.

31 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
фФэст культуры Кинематограф "Хрусталь" BFI London Film Festival
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме