https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Сербіі цэняць унёсак навукоўцаў Беларусі ў развіццё славянскіх моў


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Белградзе.
У Сербіі цэняць ўклад навукоўцаў Беларусі ў развіццё славянскіх моў. Пра гэта было заяўлена падчас сустрэч Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сербіі Валерыя Брылёва з намеснікам мэра Белграда Андрэа Младэнавічам і дэканам філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта прафесарам Ліляной Маркавіч.

У сустрэчах таксама прыняў удзел старшыня Беларускага камітэта славістаў, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец. Суразмоўцы ў пазітыўным ключы ацанілі ўклад вучоных Беларусі ва ўмацаванне славянскага адзінства, развіццё славянскіх моў і пашырэнне культуралагічнага дыялогу.

Сустрэчы адбыліся падчас XVI Міжнароднага з`езда славістаў у Бялградзе. У яго адкрыцці прынялі ўдзел нацыянальныя дэлегацыі даследчыкаў з 40 краін, прадстаўнікі ўрада Сербіі, мэрыі Белграда, навуковай супольнасці і грамадскіх арганізацый, духавенства, дыпламатычнага корпуса.

Міжнародны з`езд славістаў - найбуйнейшы навуковы форум, прысвечаны праблемам развіцця славянскіх моў, літаратур, культур у іх узаемадзеянні. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца кожныя пяць гадоў у сталіцах славянскіх дзяржаў, пачынаючы з 1929 года. Папярэдні, XV з`езд славістаў, прайшоў у 2013 годзе ў Мінску.

Звязда, 26 жніўня 2018
 
Дата публикации:26.08.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:398
 
Ключевые слова:
Славянский мир Исследования Сербия XVI Международный съезд славистов Белград
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме