https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выхад з СНД — гэта суверэнная справа Украіны, Беларусь вымушаная з ім лічыцца


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам 8 кастрычніка ў Мінску.
"Ёсць шмат праблем, якія я гатовы з вамі абмеркаваць, у тым ліку і па пазіцыі Украіны ў СНД, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Як вядома, Украіна фактычна заявіла аб выхадзе, але афіцыйна гэта падзея яшчэ не наступіла. І на апошнім саміце ў Душанбэ ўкраінскі сцяг прысутнічаў, як заўсёды. Я так разумею, што гэта працэс не аднаго дня. Напэўна, і Украіне рваць усякія сувязі з нашымі дзяржавамі паасобку і ў цэлым з СНД нявыгадна. Таму будзе нейкі працэс. Мой пункт гледжання вы ведаеце. Я заўсёды казаў пра тое, што выйсці прасцей, чым потым увайсці, калі трэба будзе".

Паводле слоў Лукашэнкі, яго пазіцыя па сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны застаецца нязменнай. "Мы ні ў якім разе не хочам умешвацца ў падзеі ва Украіне. Груба кажучы, гэта не наша справа, калі нас не просяць, — сказаў ён. — Хоць, шчыра скажу (мы пра гэта пагаворым), уплыў падзей ва Украіне на нас вельмі вялікі. Асабліва ў плане, што нас турбуе, — прыток зброі праз украінскую мяжу. Вельмі шмат мы канфіскоўваем зброі".

Лукашэнка заявіў, што выяўляюцца факты, калі зброя ідзе ў Беларусь з Украіны праз Расію. "Калі крымінальныя справы расследуюцца, мы таксама такія факты фіксуем. І я прэзідэнту Расіі пра гэта казаў. Вось гэта нас больш за ўсё турбуе", — сказаў Лукашэнка.

"Але, шчыра кажучы, — дадаў ён, — магло б быць нашмат горш. І калі ўжо шчыра казаць, няма такой азлобленасці ў дачыненні да беларусаў з боку ўкраінцаў. Няма гэтага сутыкнення народнай думкі і народаў. Вось гэта самае галоўнае. Гэта абнадзейвае. Гэта аснова нашых добрых адносін ".

Кажучы пра двухбаковыя адносіны Беларусі і Украіны, Лукашэнка ўзгадаў і пра часы прэзідэнцтва Юшчанкі. "Калі параўноўваеш цяперашнія часы... Я ўжо не толькі кажу пра Украіну і Беларусь, — і нашы ўзаемаадносіны на постсавецкай прасторы. Вядома, гэта былі не горшыя часы, асабліва паміж нашымі дзяржавамі, — сказаў ён. — Мы пры ўсіх адрозненнях, розных кропках гледжання заўсёды знаходзілі нейкі кансэнсус і выбудоўвалі нашы адносіны. і гэта тычыцца не толькі нас. Як бы ні было складана, і з Расійскай Федэрацыяй знаходзілі агульную мову, ўзаемапрымальную, і з іншымі дзяржавамі".

Лукашэнка таксама дадаў: "Усякае было, але ў цэлым заўсёды мы выходзілі на пазітыўны вынік. І па тавараабароце мы тады высокімі тэмпамі раслі. Хоць і цяпер у нас крыўдзіцца няма на што — прырост тавараабароту 20-30%. Дарэчы, у СНД яшчэ вышэйшы. Другі год такі рост адбываецца. Было сур`ёзнае падзенне, а цяпер салідны рост і ў Еўразійскім эканамічным саюзе, і ў СНД у цэлым. Тое ж самае адбываецца і з Украінай".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 8 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:08.10.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:298
 
Ключевые слова:
Украина СНГ Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме