https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы зноў лідзіруюць у рэйтынгу неэмацыйных народаў


Беларусь зноў увайшла ў рэйтынг найменш эмацыйных краін свету, сведчаць дадзеныя даследавання Global Emotions 2018, праведзенага амерыканскім цэнтрам Гэлапа.
Большасць народаў свету эмацыйней за беларусаў, выключэнне - грэнландцы, йеменцы і азербайджанцы.

Рэспубліка ўжо не першы год аказваецца ў ліку найменш эмацыйных краін свету. Паводле дадзеных апошняга даследавання, лепш з эмоцыямі ў беларусаў не стала — краіна зноў апынулася ў лідарах самых неэмацыйных.

Акрамя беларусаў, у лік самых неэмацыйных таксама патрапілі грэнландцы, йеменцы і азербайджанцы. Рэспандэнты з гэтых краін у большасці сваёй адказвалі, што не адчувалі моцных эмоцый за апошнія суткі — ні негатыўных, ні станоўчых. З чым гэта звязана, даследчыкі не ведаюць.

У лідарах і па ўзроўні эмацыйнасці, і па колькасці пазітыўных эмоцый — многія краіны Лацінскай Амерыкі, а таксама Канада, Ісландыя, Узбекістан і Інданэзія. Пра негатыўныя перажыванні часцей казалі жыхары ЦАР, Ірака, Паўднёвага Судана, Чада і Сьера-Леонэ.

Беларусы апынуліся ў ліку краін, якія рэдка згадвалі пра негатыўныя эмоцыі. Згадак пра станоўчыя пачуцці было больш, аднак менш, чым у іншых краінах.

Даследаванне аб ступені эмацыйнасці праводзілася ў 2017 годзе метадам тэлефоннага апытання або інтэрв`ю тварам да твару. Апытаныя былі больш за 154 тысяч чалавек, старэйшых за 15 гадоў, з 145 краін свету. Дакладнасць апытання, як сцвярджаюць у цэнтры Гэлапа, складае 95%.

Мінск, 13 верасня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:14.09.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:376
 
Ключевые слова:
Рейтинг Эмоции Соцопрос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме