https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трукі на пагрузчках і экскаватарах паказалі Лукашэнку і Мірзіёеву на СП "Амкадор-Агратэхмаш"


Цырымонія адкрыцця новага вытворчага корпуса беларуска-ўзбекскага прадпрыемства "Амкадор-Агратэхмаш" адбылася 13-га верасня ў Ташкенце.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прэзідэнты абедзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў. Кіраўнікам дзяржаў далажылі аб дзейнасці завода і яго перспектывах развіцця. Да канца года тут выпусцяць 220 адзінак тэхнікі, а праз некалькі гадоў аб`ёмы вытворчасці складуць амаль 1,3 тыс. адзінак, або $65 млн.

Плануецца, што лакалізацыя вытворчасці на "Амкадор-Агратэхмаш" да 2021 года дасягне не менш за 50 працэнтаў. На працягу чатырох гадоў у завод будзе інвесціравана $33 млн.

Пастаўляць прадукцыю плануецца на рынкі Узбекістана, Казахстана, Ірана, Туркменістана, Пакістана, Афганістана, Ірака, Кыргызстана і Таджыкістана.

На прадпрыемстве прэзідэнтам прадэманстравалі незвычайнае шоу - танец пагрузчыкаў і трукі на экскаватарах, якія збіраюцца ў Ташкенце.

Свае магчымасці па манеўраванні прадэманстравалі ўніверсальныя пагрузчыкі з бартавым паваротам "Амкадор А211Е", а вадзіцель франтальнага аднакаўшовага пагрузчыка "Амкадор 352" змог зубам каўша закрыць пачак запалак.

Яшчэ больш незвычайныя навыкі паказаў вадзіцель экскаватара-пагрузчыка "Амкадор 732". Аператар, кіруючы каўшом з дапамогай джойсціка, здолеў зняць кепку з вешалкі і падаць яе сабе ў кабіну, а затым зубам каўша забіў цвік у калоду.

13 верасня 2018, Ташкент
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2018
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:456
 
Ключевые слова:
Узбекистан "Амкодор" Дорожная техника Совместное производство Ташкент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме