Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў паведаміў, што СП у В`етнаме будзе займацца перапрацоўкай сухога малака і сухой малочнай сыроваткі з Беларусі па беларускіх тэхналогіях.
"Такім чынам хочам пашырыць прысутнасць нашых таваравытворцаў на в`етнамскім рынку. Ужо набытая зямля ў В`етнаме. Плануем у канцы года пачаць будаўніцтва", — расказаў ён.
"Такім чынам хочам пашырыць прысутнасць нашых таваравытворцаў на в`етнамскім рынку. Ужо набытая зямля ў В`етнаме. Плануем у канцы года пачаць будаўніцтва", — расказаў ён.
Як адзначыла прэс-службаў БелГПП, "у цяперашні час В`етнам забяспечвае сябе малочнымі прадуктамі толькі на 30%. Астатнія 70% ўвозяцца з-за мяжы. Вялікім попытам карыстаюцца абястлушчанае сухое малако, малочная сыроватка і лактоза, у тым ліку з Беларусі".
Апошнія пяць гадоў у В`етнаме таксама расце попыт на мясную прадукцыю — у выніку ўдвая павялічыліся пастаўкі ялавічыны, свініны і птушкі з-за мяжы.
Прэс-служба БелГПП паведамляе, што з 5 да 8 снежня 2018 года ў Хашыміне пройдзе 16-я міжнародная гандлёвая выстава Vietnam Expo. Удзел у ёй ужо пацвердзілі больш як 25 беларускіх прадпрыемстваў: БелАЗ, МАЗ, МТЗ, "Белшына", Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, Ваўкавыскі мясакамбінат, "Камунарка", "Чырвоны харчавік" і іншыя.
Будуць прэзентаваня ўзоры сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, шырокі асартымент хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі, навукова-тэхнічныя распрацоўкі беларускіх вучоных, навінкі фармацэўтычнай вытворчасці, прадукты харчавання і напоі.
У прыватнасці БелАЗ правядзе прэзентацыю інавацыйных мадэляў кар`ернай тэхнікі ў фармаце віртуальнай рэальнасці. З дапамогай VR-акуляраў можна будзе ацаніць магчымасці самазвалаў грузападымальнасцю 110 і 130 тон, прызначаных для працы ў складаных горнатэхнічных і кліматычных умовах, пры тэмпературы паветра да плюс 50°С.
У 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і В`етнамам дасягнуў 180 млн долараў. Ратыфікаваны дагавор аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В`етнамам, што забяспечвае бяспошлінны доступ на рынак цэлага шэрагу беларускіх тавараў. У 2018 годзе падпісаны пратакол па пытаннях прамысловай зборкі ў В`етнаме беларускіх маторных транспартных сродкаў. У прыватнасці, да канца года плануецца адкрыць прадпрыемства па зборцы грузавых аўтамабіляў "МАЗ-Азія".
"Мы запрашаем Беларусь больш шырока прадстаўляць у нас сваю прадукцыю. Нам добра знаёмыя вашы лекавыя прэпараты, тэхніка МАЗ і БелАЗ. Калійных угнаенняў з Беларусі летась паставілі на 85 млн долараў. Акрамя таго, мы вельмі зацікаўленыя ў імпарце мяса, малака", — адзначыў пасол В`етнама ў Беларусі Ле Ань.
Vietnam Expo з`яўляецца адной з найбуйнейшых універсальных гандлёва-эканамічных выстаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Мерапрыемства называюць галоўнай перамоўнай пляцоўкай Азіяцкага рэгіёна. У 2017 годзе ў кірмашы ў Хашыміне ўдзельнічалі больш за 750 кампаній з 16 краін. Выставу наведалі 12 тыс. чалавек.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2018
Мінск, 22 жніўня 2018