Пасол падкрэсліў, што Італія — адзіная краіна, з якой у Беларусі ёсць двухбаковае пагадненне па ўсынаўленні.
"Гэта вельмі далікатная тэма, роля пасольства тут заключаецца ў выдачы візы дзіцяці па завяршэнні ўсіх працэдур па ўсынаўленні, — адзначыў Марыа Бальдзі. — Асноўныя кантакты адбываюцца паміж Нацыянальным цэнтрам па ўсынаўленні Беларусі і Камітэтам па міжнародным усынаўленні Італіі. Ясна, што гэта вельмі складаны працэс, у які ўцягнутыя дзяржаўныя структуры абласнога і раённага ўзроўняў, сацыяльныя работнікі, італьянскі і беларускі суды. Пасольства стараецца спрыяць найхутчэйшаму праходжанню ўсіх працэдур".
Паводле слоў дыпламата, цяпер у Італіі назіраецца некаторы спад як нацыянальнага, так і міжнароднага ўсынаўлення. "Перад тым як ехаць у Мінск, я сустракаўся са старшынёй Камітэта па міжнародным усынаўленні, — распавёў Марыа Бальдзі. — Яна адзначыла, што эканамічны крызіс адбіўся і на усынаўленні, у тым ліку на усынаўленні з Беларусі. Але Беларусь усё ж застаецца сярод першых краін па ліку ўсыноўленых італьянцамі дзяцей".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2018
Мінск, 18 ліпеня 2018