https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыярытэт для дзяржінфармагенцтваў СНД - сумеснае процідзеянне новым пагрозам бяспецы


Аб гэтым заявіў старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД, генеральны дырэктар ТАСС Андрэй Кандрашоў на XXXI пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (Інфармсавет СНД) у Баку.
"Старшынства Расійскай Федэрацыі ў СНД накіравана на далейшае ўмацаванне СНД як інтэграцыйнага аб`яднання, павышэнне яе міжнароднага аўтарытэту, развіццё супрацоўніцтва паміж Садружнасцю і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, а таксама зацікаўленымі дзяржавамі. Яшчэ адна важная мэта - паглыбленне эканамічнай інтэграцыі, у тым ліку ў кантэксце стварэння адзінай эканамічнай прасторы, узаемадзеяння ў сферы энергетыкі, прамысловай і аграпрамысловай кааперацыі, лічбавізацыі, транспарту і сувязі, экалогіі і аховы клімату, навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, - адзначыў Андрэй Кандрашоў.

Прыярытэтам з`яўляецца і ўдасканаленне механізмаў сумеснага процідзеяння традыцыйным і новым выклікам і пагрозам бяспецы дзяржаў - удзельніц Садружнасці, умацаванне супрацоўніцтва ў ваеннай сферы і ў галіне пагранічнай бяспекі. Усё пералічанае ўяўляе цікавасць і актуальна для ўсіх нашых дзяржаў. Адпаведна, у нашай інфармацыйнай рабоце мы гэта павінны ўлічваць і ўдзяляць прыярытэтную ўвагу".

Паводле яго слоў, у культурна-гуманітарнай сферы відавочнай задачай для дзяржінфармагенцтваў з`яўляецца ўмацаванне агульнай культурна-гуманітарнай прасторы Садружнасці, папулярызацыя дзеючых стратэгій у галіне фізічнай культуры, спорту, турызму і міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.

"У нашым патоку навін не павінны страціцца паведамленні аб мерапрыемствах у рамках аб`яўленага ў СНД у 2024 годзе Года валанцёрскага руху, Міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" (Самарканд), міжнародных праектаў "Моладзевая сталіца СНД" (Ташкент), - сказаў старшыня савета. - Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць дзейнасці такіх структур, як Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД і Савет па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД. Прыемна адзначыць, што ў нас ужо назапашаны значны вопыт узаемадзеяння з гэтымі арганізацыямі".

"Вядома, мы абавязаны на дастойным узроўні асвятляць святкаванні на прасторы СНД памятных дат, звязаных з культурна-гістарычнай спадчынай дзяржаў Садружнасці, супрацоўніцтва ў сферы музычнага, тэатральнага, выяўленчага мастацтва, кінематографа, бібліятэчнай і музейнай справы. Наша задача аказваць інфармацыйную падтрымку кантактам паміж дзеячамі культуры і мастацтва, мерапрыемствам, якія садзейнічаюць умацаванню супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры і спорту, - дапоўніў Андрэй Кандрашоў. - Важным напрамкам нашай работы застаецца падтрымка мер па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі і спробамі рэабілітацыі нацызму, захаванні гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівую ўвагу ў сувязі з гэтым нам неабходна ўдзяліць падрыхтоўцы да правядзення ў 2025 годзе ў Садружнасці Года 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - Года Міру і Адзінства ў барацьбе з нацызмам".

Інфармсавет СНД праходзіць на палях VI Сусветнага форуму па міжкультурным дыялогу "Дыялог дзеля міру і глабальнай бяспекі", які аб`яднаў у гэтыя дні ў Баку прадстаўнікоў больш як 110 краін, у тым ліку Беларусі. Гэта дэманстрацыя таго, што мерапрыемства з`яўляецца вельмі важнай міжнароднай пляцоўкай, на якой абмяркоўваюцца пытанні міжкультурнага дыялогу.

3траўня 2024, Баку
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Форум Историческая правда Нацизм Молодёжь Национальная безопасность СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме