Прэзідэнт звярнуў увагу, што сучасныя тэмпы развіцця тэхналогій нясуць у сабе як новыя магчымасці, так і новыя пагрозы і выклікі. Ніводная дзяржава не можа сабе дазволіць проста закрыцца або нешта забараніць у гэтай сферы.
"Прапаную ўсім нам сумесна падумаць над стварэннем агульнай электроннай платформы, скажам, "ІТ-экасістэмы ШАС", якая аб`яднае ў сабе магчымасці электронных СМІ, сацыяльных сетак, электроннага гандлю і шмат іншага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць узмацніць кааперацыю, павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік ва ўмовах глабальнага свету.
"А таксама дапаможа нам забяспечыць бяспеку нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
11 чэрвеня 2018, Цындаа
БЕЛТА