Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі лідэрам краін былога СССР і жыхарам Грузіі і Украіны, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Крамля.
Напярэдадні 73-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне расійскі лідар накіраваў віншаванні сваім калегамі. Так, Пуцін павіншаваў з надыходзячым святам лідараў Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Таксама расійскі лідар накіраваў віншаванні грамадзянам Украіны і Грузіі.
"У віншавальных пасланнях прэзідэнта Расіі падкрэсліваецца, што Дзень Перамогі — святая дата і сімвал яднання і бяспрыкладнага гераізму нашых народаў, якія змагаліся плячо ў плячо на франтах вайны і самааддана працавалі ў тыле ў імя выратавання Радзімы і ўсяго чалавецтва ад фашызму", — паведамілі ў Крамлі.
Пуцін у сваім віншаванні асабліва адзначыў "важнасць перадачы маладому пакаленню нескажанай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны" і падкрэсліў: абавязкам цяперашніх пакаленняў з`яўляецца недапушчэнне паўтарэння трагічных падзей мінулага.
Расійскі лідар упэўнены, што традыцыі "братэрскай любові і ўзаемадапамогі, загартаваныя ў гады суровых выпрабаванняў, застануцца надзейнай асновай для развіцця адносін паміж нашымі краінамі".
Словы падзякі Пуцін перадаў усім ветэранам вайны і працаўнікам тылу: ён пажадаў ім здароўя, даўгалецця, міру і дабрабыту.
Мінск, 8 мая 2018
Sputnik
Sputnik