Сустрэча, якая сабрала некалькі тысяч маладых людзей з усёй Еўропы, стала магчымай дзякуючы працы і самаахвярнасці сотні валанцёраў і арганізатараў, а таксама жыхароў Львова, якія гасцінна адчынілі дзверы сваіх дамоў для пілігрымаў.
На працягу гэтых дзён на велатрэку СКА праходзілі агульныя малітвы ўдзельнікаў, а таксама ў розных месцах горада адбываліся сустрэчы, семінары, абмеркаванні, гульні і конкурсы, майстар-класы па культуры, мастацтве, гісторыі, экскурсіі па святынях, музеях, тэатрах і іншых цікавых месцах Львова.
Алена Карнаўх, супрацоўніца дабрачыннай арганізацыі «Фонд духоўнага адраджэння» і каардынатар працоўных груп і семінараў сустрэчы Тэзэ ў Львове, так распавядае пра падрыхтоўку да сустрэчы і яе правядзенне:
«Больш за тры месяцы падрыхтоўкі, трыста валанцёраў, каля трох тысяч удзельнікаў, больш за 50 семінараў, сустрэч, 400 з лішнім фарбаванак, многія метры тканіны для дэкарацый, сотні пераадоленых кіламетраў і тысячы „прагавораных“ па тэлефоне хвілін, сотні гадзін сустрэчаў, дзясяткі аўдыёпаведамленняў, дзясятак групавых чатаў, „мільёны“ джыфак і безліч іншых момантаў, напружаныя апошнія дні і ночы перад пачаткам, мега-каманда, якая рабіла ўсё магчымае, каб скласці ўсе „пазлы“ ў адну карціну.

І пяць дзён Тэзэ праляцелі на адным дыханні. Гэта было нібы човен, у якім не заўсёды прысутнічалі раўнавага і ўпэўненасць, але, нягледзячы на гэта, „на глыбіні“ атрымлівалася рабіць „маленькія крокі“ даверу».
Для кожнага ўдзельніка сустрэчы былі падрыхтаваныя інфармацыйныя матэрыялы: карты горада з пазначэннем асноўных месцаў правядзення сустрэчаў, план экскурсій і культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, у тым ліку сустрэчаў працоўных груп, у розных установах горада.
Акрамя таго, быў забяспечаны бясплатны праезд удзельнікаў і валанцёраў сустрэчы ў гарадскім грамадскім транспарце. Гэта была першая рэгіянальная сустрэча Тэзэ, якая прайшла ва Украіне пры падтрымцы і з благаслаўлення ўсіх хрысціянскіх канфесій.

__________________________________________________
Тэзэ (Taizé) — гэта міжнародная хрысціянская экуменічная супольнасць з мястэчка Тэзэ ў Францыі, заснаваная ў 1940 г. братам Ражэ Шутцам, які стаяў на яе чале ажно да сваёй трагічнай смерці 16 жніўня 2005 г. Сёння супольнасць арганізуе і праводзіць штогадовыя калядна-навагоднія сустрэчы ў розных гарадах Еўропы. Акрамя таго, на працягу года тысячы маладых пілігрымаў наведваюць кляштар супольнасці Тэзэ ў Францыі.
Catholic.by, 2 траўня 2018
Catholic.by, 2 траўня 2018