https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Кітаі адменены абмежаваньні на тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы


Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў зацьвердзіў адмену тэрміну паўнамоцтваў старшыні КНР Сі Цзіньпіна, што дазваляе яму заставацца на сваёй пасадзе на нявызначаны тэрмін.
Канстытуцыйная папраўка была прынятая на штогадовым паседжаньні ў Пэкіне 11 сакавіка. Два дэлегаты прагаласавалі супраць зьмены, трое ўстрымаліся — з прыкладна 3000 галасоў.

У Канстытуцыі Кітая раней час знаходжаньня на пасадзе старшыні КНР абмяжоўваўся двума тэрмінамі. Папраўка адмяняе сыстэму, уведзеную былым кітайскім лідэрам Дэн Сяопінам ў 1982 годзе. Яна была закліканая прадухіліць вяртаньне да пажыцьцёвай дыктатуры, характэрнай для часоў Мао Цзэдуна.

Хоць іншадумства строга абмежавана ўнутры Кітая, некаторыя кітайцы, якія навучаюцца за мяжой, выказалі сваю заклапочанасьць з нагоды гэтага кроку. У Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Сан-Дыега былі заўважаныя плякаты з выявай Сі і тэкстам «Never My President» («Ніколі ня мой прэзыдэнт»). Крытыка распаўсюдзілася па меншай меры на восем іншых унівэрсытэтаў, у тым ліку ў Аўстраліі.

Радыё Свабода, 11 сакавіка 2018
 
Дата публикации:11.03.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:624
 
Ключевые слова:
Китай Конституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме