https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўны тэлеканал Ірану паведаміў аб дзевяці загінулых падчас пратэстаў у ноч на 2 студзеня


Такім чынам, паводле афіцыйных зьвестак, за некалькі дзён загінулі 20 чалавек, сярод якіх ёсьць супрацоўнікі паліцыі.
Шасьцёра зь дзевяці былі забітыя падчас спробы выкрасьці зброю з паліцэйскага ўчастка ў правінцыі Ісфахан, гаворыцца ў рэпартажах урадавых тэлеканалаў. Паводле віцэ-губэрнатара Тэгерану, у краіне за некалькі дзён пратэстаў арыштавалі 450 чалавек. Намесьнік міністра ўнутраных справаў Ірану заявіў, што 90% арыштаваных — не старэйшыя за 25 гадоў.

Паводле паліцыі Тэгерану, у горадзе пратэст выдыхаўся, і сытуацыя — пад кантролем. Тым ня менш, іранская служба Радыё Свабода паведамляе, што дэманстрацыі працягваюцца, таксама былі сутычкі з паліцыяй.

У Іране ад 28 сьнежня працягваюцца антыўрадавыя вулічныя пратэсты. Увечары 30 сьнежня яны ахапілі многія буйныя гарады краіны і трывалі ў апошні дзень 2017 году.

Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані заявіў у тэлевізійным звароце да народу, што «людзі могуць свабодна пратэставаць і крытыкаваць тое, што адбываецца», але падкрэсьліў, што «гвалт недапушчальна» і нельга нішчыць грамадзкую маёмасьць.

Тым ня менш улады заблякавалі доступ да некаторых сацсетак і мэсэнджэраў: карыстальнікі паведамляюць, што ад 31 сьнежня не могуць зайсьці ні ў Тэлеграм, ні ў Інстаграм — менавіта адтуль іранцы даведаюцца без урадавай цэнзуры аб тым, што адбываецца ў краіне.

Цяперашнія пратэсты ў Іране — найбуйнейшыя антыўрадавыя выступы ад 2009 году, калі на прэзыдэнцкіх выбарах перамог тагачасны прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад.

Радыё Свабода, 2 студзеня 2018
 
Дата публикации:02.01.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:449
 
Ключевые слова:
Иран Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме