https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На беларуска-літоўскай мяжы ліквідаваны канал кантрабанднай пастаўкі цыгарэт


7 чэрвеня ў межах спецыяльнай аперацыі "Адзінства-2010" пагранічных ведамстваў краін СНД і ЕС на ўчастку адказнасці Лідскага пагранічнага атрада супрацоўнікамі службы аператыўнай дзейнасці быў ліквідаваны канал кантрабанды цыгарэт.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранкамітэта, на ўчастку пагранічнага паста "Суботнікі" пры спробе незаконнага перамяшчэння цераз мяжу прыблізна 1,8 тыс. пачкаў цыгарэт затрыманы двое грамадзян Беларусі.

Раней падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі ўстаноўлены грамадзяне, якія шукалі магчымасць наладжвання кантрабанднага канала пастаўкі тытунёвых вырабаў у краіны Еўрасаюза. Для гэтага яны спрабавалі задзейнічаць супрацоўніка Лідскага пагранатрада. З санкцыі пракурора Гродзенскай вобласці былі праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у выніку якіх дакументальна замацаваны факт перадачы ваеннаслужачаму хабару ў 90 еўра. Распачата справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 431 Крымінальнага кодэкса (даванне хабару за заведама незаконнае дзеянне), вядзецца следства. Кантрабандыстам пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Мінск, 8 чэрвеня 2010.    Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН 
 
Дата публикации:08.06.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:4022
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме