Вядомы савецкі і расійскі кампазітар Уладзімір Шаінскі памёр у ЗША ва ўзросце 92 гадоў, паведаміў у аўторак тэлеканал "Культура".
Шаінскі з`яўляецца аўтарам шэрагу песен і мюзіклаў, а таксама музыкі да папулярных кінафільмаў. Апошнія гады ён жыў у ЗША.
Як паведамілі ў аўторак знаёмыя кампазітара, Шаінскі памёр ва ўзросце 92 гадоў. Апошнія некалькі гадоў ён змагаўся з цяжкім анкалагічным захворваннем — ракам страўніка.
Дата і месца пахавання кампазітара пакуль не названыя.
Шаінскі вядомы многім як аўтар дзіцячых песен "Чунга-Чанга", "Облака", "Антошка" і "Белые кораблики", а таксама некалькіх дзесяткаў іншых. Мноства савецкіх карцін выходзілі з яго музыкай, а пасля працы над "Чабурашкам" да яго прыйшла па-сапраўднаму ўсесаюзная слава.
Мінск, 26 снежня 2017
Sputnik
Мінск, 26 снежня 2017
Sputnik