https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Францыі больш за дзесяць дзяцей застаюцца неапазнанымі пасля ДТЗ з поездам


Больш за 10 школьнікаў, якія загінулі або пацярпелі пры сутыкненні аўтобуса і поезда на поўдні Францыі, да гэтага часу застаюцца неапазнанымі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Школьны аўтобус з рэгіянальным поездам TER сутыкнуўся 14 снежня на пераездзе каля камуны Міла пад Перпіньянам (дэпартамент Пірэнеі Усходнія).

Загінулі чатыры школьнікі. Пашкоджанні атрымалі 20 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей.

Пры сутыкненні аўтобус разваліўся на дзве часткі. Пракурор Перпіньяна Жан-Жак Фаньі заявіў аб пачатку расследавання.

Пры гэтым СМІ паведамляюць са спасылкай на відавочцаў, што шлагбаум на пераездзе не быў апушчаны, чырвоныя агні сігналізацыі не былі ўключаны.

15 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2017
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:713
 
Ключевые слова:
Франция Автокатастрофа Школьный автобус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме