https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Харвацкі генэрал, які выпіў атруту на пасяджэньні трыбуналу ў Гаазе, памёр


Генэрал басьнійскіх харватаў Слобадан Праляк падчас разгляду яго апэляцыі ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі выпіў нешта з ёмістасьці, у якой, паводле яго слоў, знаходзілася атрута.
Дзяржаўная тэлевізія Харватыі паведаміла, што генэрал памёр.
Гааскі суд разглядаў апэляцыю Праляка і яшчэ пяці басьнійскіх харватаў на прысуд, вынесены ім у 2013 годзе. Праляка тады прызналі вінаватымі ў ваенных злачынствах супраць басьнійскіх мусульман і прысудзілі да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Пачуўшы, што прысуд застаецца ў сіле, Праляк сказаў судзьдзі: «Я прыняў атруту».

​Пасьля гэтага ён устаў і паднёс руку да рота, адкінуўшы галаву назад. Выглядала гэта так, быццам генэрал выпіў зь невялікага келіха нейкую вадкасьць. Яго адвакат таксама сказаў, што гэта была атрута.

Судзьдзя неадкладна абвясьціў, што пасяджэньне прыпынена.

Суд разглядаў апэляцыйную скаргу Праляка і пяці ягоных паплечнікаў, пададзеную ў 2013 годзе. Шасьцёх басьнійскій харватаў абвінавачваюць у стварэньні канцэнтрацыйных лягераў для мусульман.

Радыё Свабода, 29 лістапада 2017
 
Дата публикации:29.11.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:431
 
Ключевые слова:
Ислам Югославия Концлагерь Суд в Гааге Слободан Праляк Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме