https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дрэва качыных лапак


Гінкга дапамагае кітайцам змагацца з восеньскай маркотай.
Дрэвы гінкга сустракаюцца ў Пекіне паўсюль, паведамляе “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. Восенню, змяняючы свой сціплы зялёны ўбор на залаты, гэтыя дрэвы асабліва прыгожыя. Ярка-жоўтае лісце гінкга, ападаючы на ​​зямлю, высцілае кітайскую сталіцу суцэльным залацістым дываном. Гэты від дрэў цяпер стаў цудоўным упрыгожаннем восеньскага Пекіна, дапамагаючы людзям змагацца з восеньскай маркотай і прыносячы ім радасны і сонечны настрой. 

Гінкга — дрэва вышынёй да 40 м і дыяметрам ствала да 4,5 м. У маладых дрэў крона мае пірамідальную форму, але з узростам яна разрастаецца. У Кітаі яго таксама называюць "дрэвам з белымі пладамі" ці "дрэвам качыных лапак". Нескладана здагадацца, што гэта звязана з тым, што плады гінкга — белыя, а лісце падобна на качыныя лапкі. Акрамя таго, гінкга  называюць у Кітаі і "дрэвам дзядулі і ўнука", таму што гэты від дрэў расце павольна, толькі ўнук дачакаецца насення на дрэве, якое пасадзіў яго дзядуля. 

Гінкга займае важнае месца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне, яго кара, лісце і ягады ўжываюцца як лячэбны сродак. Адваранае насенне з даўніх часоў ўжываюць у ежу ў раёнах яго росту. Зараз гінкга культывуецца ў большасці батанічных садоў. Яго часта саджаюць як дэкаратыўную расліну. 

Пекін з даўніх часоў з`яўляецца важным культурна-адукацыйным цэнтрам Кітая і месцам засяроджвання рэлігійных аб`ектаў. У старажытных будыйскіх храмах і даоскіх манастырах мегаполіса можна ўбачыць мноства дрэў гінкга ўзростам некалькі сотняў і нават больш за тысячу гадоў. У пекінскім раёне Міюнь на руінах храма Сян’янь, першапачаткова пабудаванага падчас дынастыі Тан (618-907 гг.), расце дрэва гінкга, якому ўжо больш за 1300 гадоў. Яно лiчыцца самым старым гінкга ў Пекіне. 

У Пекіне адным з самых ідэальных месцаў для любавання залатой лістотай лічыцца алея гінкго, размешчаная ля сцяны дзяржаўнай рэзідэнцыі Дзяаюйтай. Штогод позняй восенню сюды прыязджае вялікая колькасць гараджан, каб палюбавацца ўнікальным восеньскім пейзажам. Цяпер гінкга паступова становіцца адным з галоўных відаў дрэў, якія вырошчваюцца для азелянення тэрыторыі кітайскай сталіцы. Павялічваецца колькасць гэтых дрэў, якія высаджваюцца ў пекінскіх парках і ўздоўж гарадскіх вуліц. Дзякуючы павелічэнню колькасці гінкга, пекінская восень стане яшчэ больш прыгожай.

Звязда, 20 лістапада 2016
 
Дата публикации:20.11.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:735
 
Ключевые слова:
Китай Гингко Озеленение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме