https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь прадэманстравала цвёрдую прыхільнасць да мэт ядзернага раззбраення


Аб гэтым заявіў у Вене на сесіі Савета кіраўнікоў МАГАТЭ намеснік міністра замежных спраў Беларусі, прадстаўнік Беларусі ў Савеце кіраўнікоў МАГАТЭ Валянцін Рыбакоў, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У сваім выступленні Валянцін Рыбакоў прыцягнуў увагу ўдзельнікаў да важнай для Беларусі памятнай даты - 20-годдзя завяршэння вываду з яе тэрыторыі ядзернай зброі, якая засталася пасля распаду СССР.

Намеснік міністра адзначыў, што дваццаць гадоў таму (26 лістапада 1996 года) краіна без якіх-небудзь папярэдніх умоў і агаворак адмовілася ад валодання істотным ваенным ядзерным патэнцыялам, абазначыўшы сваю прыхільнасць да справы міру і бяспекі і фактычна задаўшы тон далейшым працэсам у галіне ядзернага раззбраення на постсавецкай прасторы.

"Падкрэслена, што нягледзячы на складанасць і затратнасць адпаведных працэсаў у пачатку дзевяностых гадоў XX стагоддзя Беларусь прадэманстравала рашучасць і цвёрдую прыхільнасць да мэт ядзернага раззбраення, прыняла рашэнні аб вывадзе савецкай ядзернай зброі і далучылася да ДНЯЗ (Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі) у якасці дзяржавы, якая не мае ядзернай зброі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У адпаведнасці з абавязацельствамі па ДНЯЗ Беларусь заключыла з МАГАТЭ пагадненне аб прымяненні ўсёабдымных гарантый і паставіла ўвесь існуючы ядзерны матэрыял пад гарантыі Агенцтва.

У краіне створана і пастаянна ўдасканальваецца дзяржаўная сістэма ўліку і кантролю ядзернага матэрыялу. Беларусь паслядоўна падтрымлівае дзейнасць МАГАТЭ па забеспячэнні выканання рэжыму гарантый у адпаведнасці з ДНЯЗ і імкненне Агенцтва ўдасканальваць сістэму і метады работы ў адпаведнасці з заключанымі з дзяржавамі-членамі юрыдычна абавязковымі дамоўленасцямі.

Акрамя таго, Валянцін Рыбакоў выказаў меркаванне, што паслядоўны і рэалістычны падыход да пытанняў ядзернага раззбраення застаецца адзіным магчымым спосабам дасягнення значнага прагрэсу ў пабудове больш бяспечнага свету.

21 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:571
 
Ключевые слова:
Ядерное оружие МАГАТЭ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме