https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўку для кананізацыі Ігната Дамейкі


У касцёле ў дзень 215-годдзя нашага слыннага суайчынніка, адбылася ўрачыстая святая Імша, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі сям’і Дамейкаў.
Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для кананізацыі Ігната Дамейкі (1802 — 1889), ураджэнца Беларусі, даследчыка-геолага, мінеролага, нацыянальнага героя Чылі, паведамляе афіцыйны сайт Чырвонага касцёла.

Паводле паведамлення, пра гэтую навіну даведаўся ксёндз-пробашч Чырвонага касцёла Уладыслаў Завальнюк падчас прыёму дэлегацыі з Чылі.

У касцёле 31 ліпеня, у дзень 215-годдзя нашага слыннага суайчынніка, адбылася ўрачыстая святая Імша, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі сям`і Дамейкаў.

"Я вельмі ўсхвалявана цырымоніяй, — сказала сеньёра Паз Дамейка, праўнучка Ігната Дамейкі. — Мне вельмі прыемна бачыць яго партрэт у касцёле і ікону Божай Маці, перад якой ён маліўся. Дон Ігнацыё быў добрым мужам і сем`янінам, таму ў яго ў Чылі шмат нашчадкаў, сям`я даволі вялікая…"

Ігнат Дамейка нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў дзень памяці святога Ігната Лаёлы ў мястэчку Вялікая Мядведка Наваградскага павета. Пасля смерці яго бацькі маці засталася з трыма сынамі і дзвюма дочкамі. Ігнат Дамейка выхоўваўся ў доме свайго дзядзькі Юзафа на Лідчыне. З 1812 году разам са старэйшым братам Адамам Дамейкам Ігнат навучаўся ў школе ордэну піяраў у Шчучыне. Па сканчэнні школы ў 1816 годзе паступіў на фізiка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэту. У 1830 годзе ён адправіўся ў Літву, а потым — у Польшчу і Германію. У 1834 годзе Ігнат Дамейка паступіў у Горную школу ў Парыжы. У 1837 годзе ён склаў геалагічную, гідраграфічную і гаспадарчую мапы былой Рэчы Паспалітай.

У 1838 годзе Ігнат Дамейка атрымаў званне прафэсара, а ў 1847 годзе ён атрымаў кафедру хіміі ў Чылійскім унівэрсітэце ў Сант`яга. У снежні 1848 года ён стаў грамадзянінам Чылі. У 47-гадовым узросце даследчык пазнаёміўся з прыгожай 16-гадовай чылійкай Энрыкетай Сотамаёр Гусман (1834 — 1870) і 7 ліпеня 1850 пабраўся з ёй шлюбам, яны пражылі разам яшчэ дваццаць гадоў.

У Чылі вельмі шануюць беларускага вучонага. Імя Дамейкі носіць вулканічны ланцуг гораў у Андах (Cordillera Domeyko); мінерал дамейкіт (domeykite, Cu3As); фіялкавая кветка (Viola domeykana); малая планета 2784 Domeyko; шэраг аб`ектаў тапанімікі і грамадскіх установаў па ўсім свеце.

У Чылі ёсць невялікае мястэчка Дамейка ў адміністрацыйным рэгіёне Атакама, паміж гарадамі Ла-Сэрэна і Вальенар, у якім жыве каля тысячы жыхароў. Пуэрта-Дамейка (Puerto Domeyko) — порт Дамейкі на паўднёва-заходнім беразе возера Льянкіуэ (Llanquihue) — другога па велічыні возера ў Чылі. Lugarejo Domeyko — пасёлак каля порта Дамейка. У Сант`яга стаіць помнік "Грандэ Эдукатору". У яго гонар названыя вуліцы ў Сант`яга-дэ-Чылі, Вальпараісе і яшчэ ў васьмі гарадах Чылі, а таксама ў Вільні, Мінску і Наваградку.

Мінск, 2 жніўня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:02.08.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:757
 
Ключевые слова:
Чили Игнат Дамейка Беларусы ў свеце Канонизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме