https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літва выступіла супраць выкарыстання Вострай брамы ў пашпартах Польшчы


На абноўленых нацыянальных пашпартах палякі хочуць бачыць выяву аднаго з сімвалаў Вільнюса - Вострай брамы.
У польскіх пашпартах не павінна быць выкарыстана выява Вострай брамы, заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

"Ненармальна, калі гэта робіцца з відамі іншых дзяржаў, асабліва ведаючы, што ў нашай гісторыі было шмат розных старонак. Гаворачы аб гісторыі Віленскага рэгіёну, гэта асабліва адчувальна", — сказаў Лінкявічус.

Па словах міністра, такі крок Варшавы не можа расцэньвацца як дружалюбны або які спалучаецца з добрасуседскімі адносінамі. Таму, калі польскія СМІ паведамілі пра гэтую ініцыятыву, у МЗС быў выклікаў Часовы павераны ў справах Польшчы ў Літве (пасольства пакуль што працуе без пасла).

"Мы растлумачылі сітуацыю і папярэдзілі, што гэтага не павінна быць. Паглядзім, як усё пойдзе далей, таму, што мы бачым, што ў польскай прэсе ўсё больш аб гэтым пішацца. Будзем працягваць сачыць за развіццём сітуацыі, пра свае погляды і ацэнкі мы ўжо праінфармавалі палякаў", — сказаў Лінкявічус.

Міністр адзначыў, што для таго, каб падкрэсліць павагу да дзяржавы, лепш усё-ткі адлюстроўваць сімвалы сваёй краіны.

Нагадаем, што ў Польшчы праходзіць кампанія "Спраектуй разам з намі новы пашпарт грамадзяніна Польшчы", прымеркаваная да стагоддзя незалежнасці дзяржавы.

МУС Польшчы прапанавала спіс з 13 матываў, за якія можна прагаласаваць у інтэрнэце. Грамадзянам краіны прапануецца выбраць некалькі ўпадабаных відаў і сімвалаў, якія будуць намаляваныя на новых нацыянальных пашпартах. У іх ліку — Вострая брама, размешчаная ў літоўскай сталіцы. На дадзены момант адзін з сімвалаў Вільнюса сабраў найбольшую колькасць галасоў.

Вострая брама — адзін з найважнейшых помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні, аб`ект рэлігійнага паломніцтва і турызму. Уяўляе сабой адзіную браму гарадской сцяны, якая захавалася да нашых дзён, і капліцу з цудадзейнай Іконай Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці — Апякункі Беларусі і Літвы.

Ёсць версіі, што назва паходзіць ад першапачатковых гатычных шпіляў на вежы брамы. Таксама існуе меркаванне, што назва пайшла ад наймення квартала Вільні — Востры канец і ад формаў вуліцы, якая звужаецца каля брамы. Распаўсюджанна гіпотэза аб тым, што назва звязана з асобаю Канстанціна Астрожскага, які быў адным з фундатараў будаўніцтва брамы.

Sputnik, 6 жніўня 2017
 
Дата публикации:06.08.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:861
 
Ключевые слова:
Вострая Брама Вільня Польша Паспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме