https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Амэрыцы памёр адзін з найстарэйшых беларусаў сьвету Антон Шукелойць


Пра гэта распавяла дасьледчыца гісторыі беларускай эміграцыі Натальля Гардзіенка.
szukielojcУ ЗША на 102 годзе жыцьця памёр адзін са старэйшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў сьвеце Антон Шукелойць. 

Н. Гарадзіенка: Антон Шукелойць быў эмігрантам-старажылам, поруч з паэтам Міхасём Кавылём (абодва разьмянялі 100 гадоў). Ён меў багатую біяграфію. Ад навучаньня ў Віленскім унівэрсытэце ў 1930-х быў удзельнікам беларускіх грамадзкіх арганізацый. У часе вайны Шукелойць быў дырэктарам Менскага гістарычнага музэю, пра што цікава згадваецца ў «Дзёньніку 1943–1947» Дзьмітрыя Сямёнава, ягонага супрацоўніка. Антон Шукелойць быў актыўным і на эміграцыі. Сябра Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня і колішні старшыня ягонага Нью-Ёрскага аддзелу, сябра Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Ён удзельнічаў у выданьні газэты «Беларус», быў радным БНР. Ягонае жыцьцё ёсьць прыкладам жыцьця адданага беларускай справе чалавека.

Антон Шукелойць будзе пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку.
________________________________________________

Падчас 100-гадовага юбілею Шукелойць даў вялікае інтэрвію Свабодзе, у якім распавёў, як бачыў Беларусь, якая належала да Польшчы, далучаная да Савецкага Саюзу і акупаваная нацысцкімі войскамі.



Радыё Свабода
, 8 студзеня 2017
 
Дата публикации:08.01.2017
Тематика:Белорусские центры, В мире
Просмотров:934
 
Ключевые слова:
Антон Шукелойць Беларусы ў свеце Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме