https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Бразіліі выказаўся за стварэнне адзінай фінансавай сістэмы БРІКС


Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, які падключыўся па відэасувязі да пашыранага пасяджэння саміту БРІКС у Казані, заявіў, што дзяржавы БРІКС павінны сканцэнтравацца на стварэнні адзінай фінансавай сістэмы.
«Неабходна стварыць альтэрнатыўныя грашовыя адносіны паміж удзельнікамі. Мы не гаворым аб замене нацыянальных валют. Мы павінны стварыць фінансавую сістэму. Гэта пытанне трэба сур’ёзна абмеркаваць», — сказаў ён.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля выступу прэзідэнта Бразіліі адзначыў, што Расія акажа ўсялякую падтрымку Бразіліі, у чые надзейныя рукі пераходзіць старшынства ў БРІКС у наступным годзе.

«Бразілія, сапраўды, прымае ад нас старшынства ў БРІКС. Мы зробім са свайго боку ўсё магчымае для таго, каб падтрымаць вас, каб гэтая перадача была эфектыўнай. Лідарства пераходзіць у надзейныя рукі», — запэўніў Пуцін.

Прэзідэнт Бразіліі не змог прыехаць на саміт БРІКС у Казань, бо нядаўна атрымаў траўму. Медыкі рэкамендавалі яму пазбягаць працяглых пералётаў на працягу некалькіх дзён. Бразільскую дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік МЗС краіны Маўра Віейра. Як гаварылася ў паведамленні TV BRICS, 22 кастрычніка адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з бразільскім калегам Луісам Інасіу Лула да Сілва. У час размовы было агучана, што лідар Бразіліі прыме ўдзел у пасяджэнні саміту БРІКС у рэжыме відэаканферэнцыі.

XVI саміт кіраўнікоў дзяржаў БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Сустрэча на вышэйшым узроўні ў Казані — ключавая падзея старшынства Расіі ў БРІКС. Саміт прысвечаны тэматыцы ўмацавання шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі. Сярод замежных лідэраў, якія прыбылі ў Казань, у прыватнасці, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі і прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса.

Звязда, 23 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:23.10.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:71
 
Ключевые слова:
Бразилия БРИКС Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме