https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Сірыі Асад знаходзіцца ў Дамаску, заявілі ў яго канцылярыі


Прэзідэнт Сірыі Башар Асад знаходзіцца ў сваёй краіне і не пакідаў яе з якімі-небудзь таемнымі візітамі. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі Асада, перадае РИА Новости.
У канцылярыі заявілі, што некаторыя замежныя СМІ распаўсюджваюць чуткі аб ад’ездзе Асада з Дамаска або кароткіх візітах у тую ці іншую краіну. «Канцылярыя Сірыйскай Арабскай Рэспублікі пацвярджае, што прэзідэнт працягвае выконваць сваю работу, нацыянальныя і канстытуцыйныя абавязкі са сталіцы, Дамаска», — адзначылі там.

Прадстаўнікі ўлад Егіпта і Іарданіі звярнуліся да Асада з заклікам тэрмінова пакінуць краіну і стварыць урад у выгнанні. Газета The Wall Street Journal пісала, што кіраўнік дзяржавы застаецца ў Сірыі, аднак на мінулым тыдні яго сям’я з’ехала ў Расію.

Тым часам абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Амерыка не павінна ўдзельнічаць у падзеях, якія адбываюцца ў Сірыі, бо гэта не з`яўляецца амерыканскай вайной. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«У Сірыі адбываецца хаос, але гэта не наш саюзнік, і ЗША не павінны ўмешвацца. Гэта не наша вайна, і трэба дазволіць сітуацыі вырашыцца самастойна», — падкрэсліў Трамп.

Звязда, 7 снежня 2024
 
Дата публикации:07.12.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:64
 
Ключевые слова:
Сирия Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме