https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС пракаметавала аўстралійскае даследаванне аб наяўнасці рабоў у Беларусі


Начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, выступаючы 2 чэрвеня на брыфінгу перад журналістамі, пракаментаваў аўстралійскае даследаванне аб наяўнасці рабоў у Беларусі.
Нядаўна аўстралійская праваахоўная кампанія Walk Free Foundation апублікавала даклад Global Slavery Index, згодна з якім у Беларусі налічваецца больш як 44 тыс. рабоў.

Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, гэта забаўны дакумент з забаўнымі лічбамі. "Першае пытанне, якое ўзнікла: гэтыя людзі ў Беларусі былі? А калі былі, на якім рэчавым рынку яны лічылі рабоў па галовах?" - сказаў прэс-сакратар.

Ён адзначыў, што, згодна з гэтым даследаваннем, толькі ў некалькіх краінах налічваецца рабоў менш, чым у Аўстраліі. Напрыклад, у Нарвегіі праваахоўнікі знайшлі 900 рабоў, а ў Ісландыі налічылі 400.

"Такая дакладнасць прадугледжвае амаль што пайменныя спісы. Спіс у студыю!" - заявіў прэс-сакратар. Прадстаўнік МЗС растлумачыў, што ацэнкай сітуацыі з рабствам займаецца спецыяльны дакладчык Савета ААН па правах чалавека.

"Мы з ім вельмі канструктыўна ўзаемадзейнічаем. Гэтак жа, як Беларусь дакладна выконвае свае абавязацельствы па канвенцыях аб барацьбе з рабствам. Ні разу нашу краіну не крытыкавалі адносна іх выканання", - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

2 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.06.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:554
 
Ключевые слова:
Права человека Рабство Global Slavery Index
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме