https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ізраіль упершыню афіцыйна прызнаў, што бамбуе Сырыю


Бэньямін Нэтаньягу ўпершыню адкрыта прызнаў, што Ізраіль наносіў авіяўдары па тэрыторыі Сырыі.
Паводле слоў прэм’ер-міністра , такіх удараў былі «дзясяткі», і яны наносіліся для прадухіленьня паставак ўзбраеньня з Сырыі байцам лібанскай групоўкі «Хэзбала», паведамляе Reuters.

Лібанская ісламская групоўка «Хэзбала» («партыя Алага») выступае за стварэньне ў Лібане ісламскай дзяржавы на ўзор Ірану. Цяпер яна кантралюе тэрыторыі паўднёвага Лібану. «Хэзбала» удзельнічае ў вайне ў Сырыі на баку ўрадавых войскаў Башара Асада. Вядома, што яе кіраўніцтва актыўна кансультуецца з расейскімі ваеннымі дарадцамі пра тое, як паводзіць наступальныя дзеяньні і зьнізіць страты. Таксама кіраўнікі арганізацыі заяўлялі, што атрымалі з Расеі перадавую вайсковую тэхніку, аднак гэтая інфармацыя афіцыйна не была пацьверджана ні ўладамі, ні ваеннымі аналітыкамі.

У Ізраілі «Хэзбала» прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй.

Нэтаньягу падкрэсьліў, што Ізраіль застаецца фармальна нэўтральным у адносінах да вайны ў Сырыі. Але краіна неаднаразова абяцала прадухіляць пастаўкі найноўшага ўзбраеньня байцам групоўкі ў Лібане, бо гэтая зброя можа выкарыстоўвацца для ўдараў па Ізраілі.

«Мы дзейнічаем, калі дзейнічаць неабходна, у тым ліку і тут, за мяжой. Дзесяткі авіяўдараў закліканыя перашкодзіць „Хезболе“ атрымаць доступ да зброі, якая мяняе ход гульні», — сказаў Нэтаньягу, выступаючы перад ізраільскімі войскамі на тэрыторыі Галанскіх вышынь, недалёка ад мяжы з Сырыяй.

Прэм’ер-міністар Ізраілю не ўдакладніў, якія менавіта ўдары Ізраіль нанёс ў Сырыі. Працягласьць апэрацыі і іншыя яе дэталі ён таксама не раскрыў.

Нагадаем, што акрамя Расеі, тэрыторыю Сырыі бамбілі яшчэ некалькі краін. Удары па сілах «Ісламскага дзяржавы» на тэрыторыі Сырыі наносяць сілы Кааліцыі на чале з ЗША. Таксама тэрыторыю Сырыі абстрэльвала Турэччына. Яе мэтай былі курдзкія сэпаратысты, якіх турэцкія ўлады абвінавачвалі ў арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Турэччыны.

Радыё Свабода
12 красавіка 2016, Менск
 
Дата публикации:12.04.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:509
 
Ключевые слова:
Израиль-Сирия Война Терроризм Ливан Исламизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме