https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Навіны ІТ пачалі выходзіць па-беларуску: запусьціўся відэаблог Smartik


Дроны і шлемы віртуальнай рэальнасьці, Tesla і Apple, LTE і мабільныя тарыфы — пра гэта раз на тыдзень распавядае новы ІТ-відэаблог.
На Youtube-канале KropkaBY зьявіўся трэці выпуск дайджэсту хай-тэк-навінаў Smarcik. І аўтары абяцаюць працягваць відэаблог у штотыднёвым фармаце. Каму патрэбныя такія навіны на гэтай мове?

«Мы, хутчэй, ствараем аўдыторыю. Рэальна ў нас канкурэнцыі няма ў гэтай галіне, ёсьць толькі нейкі дайджэст тэхнічных навінаў на „Белсаце“, — распавядае вядоўца Мікіта Іваноў. — Я спадзяюся, будуць людзі і з таго боку, і з другога: і беларускамоўныя людзі, якія зацікавяцца тэхнікай, і ІТ-шнікі, якія зацікавяцца беларускай мовай».

Відэаблог вырас з аднайменнага пабліку «ЎКантакце». У «Смарціку» зьяўляюцца як беларускія навіны, так і замежныя, усясьветныя. І, як заяўляе аўтар, замежныя навіны не капіююцца зь беларускіх расейскамоўных рэсурсаў, а перакладаюцца зь першакрыніцы.

Паралельна з «тэхнічным» відэаблогам KropkaBY працягвае выпускаць музычнае шоў «Слухай сваё» і афішу — «Imprezy», бліжэйшым часам абяцаюць і некалькі новых забаўляльных праектаў. Выпускае Smarcik тая ж каманда, але сцэнарыст і вядоўца ў ІТ-блога асобныя.

«У фармаце відэаблогу зручней і цікавей — навінаў становіцца шмат, а часу ў людзей усё менш і менш, — тлумачыць вядоўца пераход ад тэксту да відэа. — Глядзець такую падборку раз на тыдзень больш эканамічна ў часе. У форме твітэра гэта таксама можа існаваць, і твітэр у нас ёсьць, але каму як зручней».

Радыё Свабода

16 траўня 2016, Менск
 
Дата публикации:16.05.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:944
 
Ключевые слова:
KropkaBY Smarcik Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме