https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Суд у Нарвэгіі прызнаў, што ўлады парушылі права Брэйвіка на гуманнасьць абыходжаньня


Суд у Нарвэгіі пастанавіў, што ўлады парушылі права асуджанага за забойства Андэрса Брэйвіка на гуманнасьць абыходжаньня і павагу да яго чалавечай годнасьці.
Брэйвік падаў судовы пазоў супраць нарвэскіх уладаў у сакавіку сёлета, абвінаваціўшы іх у парушэньні Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека і абароне асноўных свабодаў. Ён лічыць, што ўлады ня мелі права трымаць яго ў ізаляцыі ад астатніх вязьняў.

Але суд адмовіўся прызнаць патрабаваньне Брэйвіка аб тым, што ўрад таксама парушыў яго права на асабістае жыцьцё і сямейнае жыцьцё.

У 2011 годзе ад рук Брэйвіка загінулі 77 чалавек. Спачатку ён узарваў бомбу ў цэнтры Осла, а пасьля адкрыў стральбу ў летнім лягеры моладзевай арганізацыі левага крыла Лейбарысцкай партыі на востраве Ўтоя.

Брэйвіку цяпер 37 гадоў. За свой учынак ён асуджаны мінімум да 21 году зьняволеньня. Гэты тэрмін можа быць парцягнуты, калі ўлады вырашаць, што Брэйвік надалей ўяўляе сабой пагрозу для грамадзтва.

Радыё Свабода
20 красавіка 2016, Менск 
 
Дата публикации:20.04.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:634
 
Ключевые слова:
Андерс Брейвик Мультикультурализм Криминал Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме