https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Аргентыне знойдзены парэшткі арганізма, які жыў 545 млн гадоў назад


Як паведаміла агенцтва Telam, знаходка была зроблена ў кар`еры паблізу мястэчка Алаварыя ў правінцыі Буэнас-Айрэс.
Аргентынскія навукоўцы выявілі скамянелыя рэшткі жывога арганізма, які жыў на Зямлі 545 млн гадоў таму. 

Выкапні былі выяўленыя ў каменных пародах, якія адносяцца да перыяду Эдыякарыя (635-541 млн гадоў таму). "Мы знайшлі адбітак арганізма, у якога ёсць структура. Мы не ведаем, ці была гэта жывёла ці расліна, паколькі для гэтай эпохі не існуе вызначэння жывёльнага свету як такога. Як правіла, мы гаворым пра раслінныя арганізмы. Але называць яго так таксама не зусім дакладна, таму мы называем яго біётай ", - распавяла геолаг Марыя Хулия Аро.

Паводле яе слоў, праведзеныя даследаванні пацвердзілі, што гаворка ідзе пра арганізм, які жыў у дакембрыйскі перыяд. Да гэтага моманту біёты з гэтай жа эпохі атрымлівалася выявіць у Парагваі і Бразіліі. Аднак, як лічаць аргентынскія навукоўцы, знойдзеныя ў Алаварыі выкапні з`яўляюцца больш старажытнымі.

Як адзначыла Аро, у бліжэйшы час даследчыкі збіраюцца вярнуцца да месца раскопак у надзеі знайсці сляды іншых старажытных жывых арганізмаў.

Звязда, 7 студзеня 2017
 
Дата публикации:07.01.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:574
 
Ключевые слова:
Палеология Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме