https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Меркель падтрымала работу МУС па ўдасканаленні законаў у сферы ўнутранай бяспекі


З такой заявай выступіў намеснік афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Георг Штрайтэр на брыфінгу ў Берліне.
Фэдэральны канцлер Германіі Ангела Меркель падтрымлівае работу кіраўніка МУС Томаса дэ Мезьера па ўдасканаленні законаў у галіне ўнутранай бяспекі.

Георг Штрайтэр адзначыў, што цяпер час новых выпрабаванняў, пры гэтым галоўнае пытанне ў тым, як на іх адэкватна рэагаваць.

Раней міністр унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мезьер апублікаваў у газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung артыкул, у якім прапаноўваў прадаставіць больш паўнамоцтваў федэральнай паліцыі, а таксама арганізаваць працэс высылкі тых мігрантаў, чые заяўкі на атрыманне статусу бежанца былі адхілены.

Абмеркаванне ўдасканалення законаў у сферы ўнутранай бяспекі ў Германіі праходзіць у тым ліку ў сувязі тэрактам, які быў учынены ў Берліне ў снежні 2016 года і забраў жыцці 12 чалавек. Падазроны ва ўчыненні тэракта Аніс Амры прыехаў у ФРГ як бежанец.

4 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:569
 
Ключевые слова:
Германия Гражданская безопасность Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме