https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Чэшская Рэспубліка змяніла афіцыйную назву краіны


Як паведамляюць інфармагенцтвы, цяпер краіна будзе проста Чэхіяй.
Новае імя афіцыйна адобрылі прэзідэнт Мілаш Земан, прэм`ер-міністр Богуслаў Собатка, спікеры абедзвюх палат парламента, міністры замежных спраў і абароны.

Чэшскія дыпламаты лічаць, што такую кароткую назву краіны будзе прасцей выкарыстоўваць пры маркіроўцы прадуктаў, адзення, пры абазначэнні на геаграфічнай карце або ў час спартыўных спаборніцтваў.

Улады лічаць, што краіне не хапае афіцыйнай версіі для свайго альтэрнатыўнага абазначэння, такой як англійская Czechia, нямецкая Tchequie або французская Cesko.

Большая частка чэхаў згадзіліся называць радзіму па-новаму, аднак скептыкі, якія заўсёды знойдуцца, мяркуюць, што назва "Чэхія" немілагучная.

Каб новае імя краіны атрымала міжнародны статус, чэшскае МЗС будзе прасіць ААН унесці змяненні ў базы даных.

15 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:566
 
Ключевые слова:
Чехия Ономастика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме