https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Статус культурнай сталіцы СНД прыме туркменскі Дашхавуз


Урачыстае адкрыццё праграмы "Культурная сталіца СНД" адбудзецца 29-30 сакавіка ў горадзе Дашхавуз (Туркменістан), паведамілі ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.
"Заснаваны амаль 400 гадоў таму на краі пустыні Каракумы горад, праз які некалі праходзіў Вялікі шаўковы шлях, сёння беражліва захоўвае ў яго наваколлі ўнікальныя помнікі гісторыі, многія з іх увайшлі ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, - адзначылі ў прэс-службе. - Сучасная інфраструктура ў спалучэнні з беражлівым стаўленнем да гістарычнай спадчыны далі магчымасць Дашхавузу прэтэндаваць на статус культурнай сталіцы Садружнасці".

Да старту праграмы "Дашхавуз - культурная сталіца Садружнасці" прымеркаваны адкрыццё выставак выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва майстроў СНД, канцэртная праграма ў палацы "Рухыет" з удзелам творчых калектываў краін Садружнасці.

У праграме запланаваны выступленні вакальна-харэаграфічнага ансамбля з Беларусі "Белы птах", ансамбля традыцыйнай музыкі з Арменіі, эстрадна-танцавальнага калектыву "Гульдэр" з Казахстана, танцавальных калектываў з Таджыкістана і Кыргызстана, музычнага ансамбля з Расіі.

Праграма "Дашхавуз - культурная сталіца СНД" рэалізуецца пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

23 сакавіка 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.03.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:653
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Культурная столица Туркменистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме