У сталіцы Мальты Валеце завяршыўся дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2016". З невялікім адрывам перамогу ў ім атрымала 10-гадовая спявачка з Грузіі Марыям Мамадашвілі.
Па традыцыі, песня, якая заняла першае месца, павінна прагучаць у канцы шоу. Але ад збытку пачуццяў дзяўчынка спыніла выкананне, і іншыя канкурсанты тут жа падхапілі песню. Такая праява дружбы надала Марыям сіл, і ўзрыўным вакалам яна ўлілася ў хор галасоў.
Пасля закулісных віншаванняў адбылася прэс-канферэнцыя з пераможцай, а таксама ўладальніцамі другога і трэцяга месц - Анаіт Адамян і Мэры Варданян з Арменіі і Фіямай Боча з Італіі. Усім ім арганізатары ўручылі ўзнагароды - статуэткі з мальтыйскага шкла ў выглядзе спіралей, сімвалаў "Абдымкаў".
Марыям прызналася, што з шасці гадоў глядзіць дзіцячае "Еўрабачанне", але ніколі не думала, што можа тут апынуцца. Для яе ўсё, што адбываецца, цуд. Як і сама перамога. Аб ёй дзяўчынка не марыла, толькі аднойчы за ўвесь еўратыдзень мільганула: "А што калі я выйграю". Калі ж сапраўды перамагла, то ўсведамляла гэта вельмі доўга. На пытанне журналістаў, што Марыям пажадала б астатнім канкурсантам, яна прызналася ў шчырай любові да іх усіх.
"Я люблю вас, вашы песні. Вы мае сапраўдныя сябры", - сказала пераможца.
21 лістапада 2016, Валета
БЕЛТА