https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расійская авіякампанія "ЮТэйр" аднавіла палёты з Масквы ў Мінск


Расійская авіякампанія "ЮТэйр" 1 сакавіка 2016 года аднавіла міжнародныя рэйсы па маршруце Масква (Унукава) — Мінск, якія выконвала раней.
Як паведамляе прэс-служба расійскага авіяперавозчыка, цяпер палёты па гэтым напрамку будуць выконвацца два разы на дзень на камфартабельных лайнерах Boeing 737-500 у кампаноўцы эканамічнага і бізнес-класа.

Час у шляху складзе 1 гадзіну 20 хвілін. Пасажырам даступная ўся тарыфная лінейка "ЮТэйр", у тым ліку новы безбагажный тарыф "Лайт". Мінімальны кошт квітка складзе 3.812 расійскіх рублёў.

"ЮТэйр" будзе адзіным авіяперавозчыкам, якія выконваюць палёты з Мінска ў аэрапорт Унукава, які вылучаецца сярод іншых аэрапортаў маскоўскага авіяцыйнага вузла сваёй транспартнай даступнасцю і шырокімі трансфернымі магчымасцямі. Так, дзякуючы наяўнасці стыковак ва Унукаве пасажыры "ЮТэйр" з Белгарада, Бухары, Варонежа, Душанбэ, Казані, Краснадара, Махачкалы, Мінеральных Вод, Мурманска, Ніжняга Ноўгарада, Растова-на-Доне, Самары, Санкт-Пецярбурга, Сочы, Стаўрапаля, Сургута, Сыктыўкара, Ташкента, Цюмені, Ульянаўска, Уфы і Ханты-Мансійска змогуць здзейсніць трансферны пералёт у сталіцу Беларусі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2016
 
Дата публикации:02.03.2016
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:544
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме